Валянціна Сямёнаўна Шаўчэнка

савецкі камсамольскі, партыйны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянціна Сямёнаўна Шаўчэнка
Remove ads

Валянціна Сямёнаўна Шаўчэнка (укр.: Валентина Семенівна Шевченко, народжаная Салянік; 12 сакавіка 1935, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць — 3 лютага 2020, Кіеў) — украінскі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Валянціна Сямёнаўна Шаўчэнка, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 12 сакавіка 1935 года ў горадзе Крывы Рог у сям’і шахцёра. Скончыла Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (завочнае аддзяленне). Працавала старшай піянерважатай, настаўнікам геаграфіі, сакратаром камсамольскай арганізацыі школы. З 1957 года — сакратар Крыварожскага гаркама камсамола.

На XVIII з’ездзе камсамола Украіны ў 1962 годзе абрана сакратаром ЦК ЛКСМУ, у 1962—1969 гадах — сакратар ЦК ЛКСМУ (курыравала піянерыю і школы). У 1968 годзе наведала Канаду. У 1969—1973 гадах — намеснік Міністра асветы Украінскай ССР. У 1973—1975 гадах — намеснік старшыні Прэзідыума Украінскага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

У 1975—1985 гадах — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР. З 22 лістапада 1984 года па 27 сакавіка 1985 года — в. а. Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР (пасля смерці А. Ф. Ватчанкі). 27 сакавіка 1985 года абрана па рэкамендацыі В. В. Шчарбіцкага Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР (падчас абрання самы малады член Палітбюро ЦК КПУ, 50 гадоў), на пасадзе па 4 чэрвеня 1990 года.

З 2 ліпеня 1985 года па 25 мая 1989 года — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член ЦК КПСС (1986—1990). У 1989 годзе адмовілася прымаць пастанову аб забароне Руху. У 1990-х гадах узначальвала Нацыянальны фонд «Украіна — дзецям», Усеўкраінскі дабрачынны фонд садзейнічання развіццю фізічнай культуры, спорту і турызму.

З 2002 года — старшыня «Кангрэса дзелавых жанчын Украіны».

Памерла 3 лютага 2020 года.

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн князя Яраслава Мудрага V ступені (4 сакавіка 2010 года) — за важкі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Украіны, актыўную грамадскую дзейнасць, шматгадовую добрасумленную працу і з нагоды Міжнароднага дня правоў жанчын і свету;
  • Ордэн княгіні Вольгі I ступені (16 студзеня 2009 года);
  • Ордэн княгіні Вольгі II ступені (3 сакавіка 2005 года);
  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені (17 чэрвеня 1998 г.);
  • Ганаровы грамадзянін горада Кіева — рашэнне Кіеўсавета ад 26.05.2005 № 396/2972.
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads