Валянціна Сяргееўна Пятліцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Сяргееўна Пятліцкая (нар. 7 кастрычніка 1947, пас. Каменка на Дняпры, Запарожская вобласць, УССР) — беларуская артыстка аперэты (сапрана). Заслужаны артыст Беларусі (2002).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1969 годзе Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, у 1974 годзе — Беларускую кансерваторыю. 3 1970 артыстка хору, з 1974 салістка Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Творчасць
Для яе творчай індывідуальнасці характэрны эмацыянальнаць, шчырасць у перадачы пачуццяў, артыстызм і абаяльнасць. Стварыла запамінальныя вобразы ў творах нацыянальнага рэпертуару: Царэўна і Ліса («Сцяпан — вялікі пан» Ю. Семянякі), Насця, Надзя («Несцерка», «Судны час» Р. Суруса), Патрысія і Епіфанія («Мільянерка» Я. Глебава), Агнеса («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Каралева («Шклянка вады» У. Кандрусевіча). У класічным рэпертуары найб. значныя: Зорыка, Ганна і Валянціна («Цыганскае каханне», «Вясёлая ўдава» Ф. Легара), Адэта, Сільва, Віялета («Баядэра», «Сільва», «Фіялка Манмартра» І. Кальмана), Адэль, Аніна («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І. Штрауса), Стэла («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Ірынка «Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава), у творах сучасных кампазітараў — Соф'я («Гора ад розуму» А. Фельзера), Клацільда і Мадлен («О, мілы друг» В. Лебедзева), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» С. Пажлакова), Галя («Старыя дамы» А. Фельзера), Глорыя («Дарагая Памэла» М. Самойлава), Чаніта («Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна), Мама і Каламбіна («Дзіцячы альбом» на музыку П. Чайкоўскага), Лялька («Стойкі алавяны салдацік» С. Баневіча).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads