Валянціна Уладзіміраўна Церашкова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянці́на Уладзі́міраўна Церашко́ва (руск.: Валенти́на Влади́мировна Терешко́ва; нар. 6 сакавіка 1937, вёска Масленнікава, Тутаеўскі раён, Яраслаўская вобласць) — савецкі касманаўт, першая жанчына ў космасе. Сярод некалькіх соцень кандыдатаў была абраная пілотам касмічнага карабля Усход-5, які падняў яе ў космас 16 чэрвеня 1963 года.
Remove ads
Дзяцінства
Валянціна Церашкова нарадзілася ў вёсцы Вялікае Масленнікава Яраслаўскай вобласці ў сялянскай сям’і выхадцаў з Беларусі (бацька — з-пад Магілёва, маці — з вёскі Ерамееўшчына Дубровенскага раёна). Як расказвала сама Валянціна Уладзіміраўна, у дзяцінстве яна гаварыла са сваякамі па-беларуску[6].
Прафесійная кар’ера
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Прызнанне
У 1973 годзе яе імем названая вуліца ў Віцебску. З 1975 года Ганаровы грамадзянін горада Віцебска.
Грамадская дзейнасць
У 2011 годзе абрана дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі ад партыі «Адзіная Расія» па яраслаўскім рэгіянальным спісе. Церашкова разам з Аленай Мізулінай, Ірынай Яравой і Андрэем Скочам уваходзіць у міжфракцыйную дэпутацкую групу па абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў; у гэтай якасці яна падтрымлівала ўнясенне змен у Канстытуцыю Расіі, паводле якіх «праваслаўе з’яўляецца асновай нацыянальнай і культурнай самабытнасці Расіі». Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па федэратыўным ладзе і пытаннях мясцовага самакіравання з 21 снежня 2011 года.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads