Валянціна Якаўлеўна Латышава

беларускі медык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Якаўлеўна Латышава (5 мая 1936, Гомель — 17 мая 2023) — беларускі неўролаг і педагог. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (2000). Член Рэспубліканскага навукова-практычнага таварыства неўролагаў[2].

Хуткія факты Валянціна Якаўлеўна Латышава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 5 мая 1936 года ў Гомелі.

У 1959 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працавала ў Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1968, у 1990—1994 — кіраўнік аддзела), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1995, лячэбны факультэт, загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі, з 2016 — прафесар кафедры)[2].

Памерла 17 мая 2023 года.

Навуковая дзейнасць

Сярод навуковых інтарэсаў: неўралагічныя праяўленні астэахандрозу пазваночніка; імуналагічныя аспекты ў неўралогіі; рассеяны склероз; інсульты; галавакружэнне; спінальная нейратраўма; рэабілітацыя[2].

Бібліяграфія

  • Патогенез и терапия неврологических проявлений поясничного остеохондроза (клинико-иммунологические исследования) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.13 : утверждена 18.07.1986 / Латышева Валентина Яковлевна. — Минск, 1985.
Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • Знак «Выдатнік аховы здароўя» (1974).
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Патагенез, клініка і дыягностыка неўралагічных праяваў астэахандроза пазваночніка».
  • Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2001, 2007)[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads