Валянцін Валянцінавіч Байко

беларускі прадпрымальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянцін Валянцінавіч Байко (нар. 30 лістапада 1969, Гродна) — беларускі прадпрымальнік, прамысловец. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Гродзенскай вобласці. Старшыня філіяла Беларускай федэрацыі веславання па Гродзенскай вобласці[1].

Хуткія факты Валянцін Байко, Дата нараджэння: ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 30 лістапада 1969 года ў горадзе Гродна[2]. Скончыў у 1987 годзе сярэднюю школу № 20 у Гродне, дзе тым часам працаваў Аляксандр Фядута.

Скончыў у 1991 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы[2]. Паводле адукацыі — настаўнік пачатковых класаў і музыкі.

У 1991—1992 працаваў агентам па забеспячэнні Гродзенскага гарадскога моладзевага цэнтра, у 1992—1993 гадах настаўнікам пачатковых класаў, у 1993—1997 гадах дырэктарам гродзенскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Плюс» (г. Гродна)[3][4].

У 1997 годзе разам з братам Дзмітрыем Байко і бізнес-партнёрам Рычардам Шэрэлем заснаваў сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ». Быў яго дырэктарам да 2010 года. З 2010 года — старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа»[4]. Станам на 2024 год — намеснік дырэктара па развіцці[2], старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў.

На пачатку гэта была невялікая сямейная кампанія, дзе першы час фізічнай працай на станках па вытворчасці панчох і калготак працавалі самі заснавальнікі. Неўзабаве фірма выйшла на пазіцыю лідара ў вытворчасці адзення, бялізны, панчошна-шкарпэтачных вырабаў ва Усходняй Еўропе[5][6].

Remove ads

Развіццё і дыверсіфікацыя бізнесу

У 2011—2021 гадах рэгулярна трапляў у рэйтынг самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі паводле выдання «Ежедневник» і ў топ-25 выдатных бізнесменаў сучаснай Беларусі за 1992—2017 гады таго ж выдання[7][8].

У 2014 годзе разам з партнёрамі выкупіў кантрольны пакет Брэсцкага панчошнага камбіната. У 2016 годзе набыў кантрольны пакет Тураўскага малочнага камбіната (праз які пазней узяў пад кантроль некалькі сельскагаспадарных кааператываў). У 2018 годзе Байко ўвайшоў у капітал шчучынскага «Праймілк» і ваўкавыскага «Беллакт»[9]. Мае таксама будаўнічы бізнес, валодае буйнымі гандлёвымі цэнтрамі OldCity і Triniti, клубамі «Метро» і «База» ў Гродне. Валодаў рытэйл-сеткай Optima, аднак адмовіўся ад гэтага бізнесу і закрыў крамы.

У 2017 годзе, да 20-годдзя галоўнага бізнесу Валянціна Байко, яго занеслі ў Кнігу славы Гродна[10].

Remove ads

Палітычная кар'ера і грамадская дзейнасць

У 2013 годзе стаў ганаровым консулам Украіны ў Гродне[11].

Дэлегат V і VII Усебеларускіх народных сходаў[2].

Член Савета Рэспублікі 7-га склікання[2]. Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Ваўкавыскага, Мастоўскага, Шчучынскага раёнаў)[2]. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[2].

Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Савета па развіцці прадпрымальніцтва, праўлення Беларускага фонду міру[2]. Старшыня і старшыня Прэзідыума Беларускай асацыяцыі каноэ[2].

Санкцыі

У красавіку 2022 года разам з іншымі прадстаўнікамі беларускага бізнесу і Міністэрства абароны трапіў пад санкцыі Канады за «садзейнічанне і дапушчэнне парушэння суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны»[12]. У траўні 2023 года трапіў пад санкцыі Польшчы за тое, што ў складзе Савета Рэспублікі ўдзельнічаў ва ўхваленні законаў, накіраваных на рэпрэсіі супраць беларусаў[13].

Узнагароды

Мае Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі. Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «Заслужаны міратворца», «Каложскі крыж» III ступені, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, Беларускага фонду міру і інш.[2]

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў і дачку. Вегетарыянец, прыхільнік здаровага ладу жыцця і ёгі, мае ўласную арганічную ферму[14][15].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads