Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў (22 ліпеня 1934, в. Уласава, Валагодская вобласць, Расія — 2015) — беларускі артыст балета. Народны артыст Беларускай ССР (1964).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1954 годзе студыю класічнага танца пры Ленінградскім Палацы культуры імя М. Горкага. У 1956—1972 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1956—1967 педагог Беларускае харэаграфічнае вучылішча.
Творчасць
Характэрныя рысы выканальніцкай манеры Давыдаў — высакароднасць і чысціня пластычнай формы, пачуццё стылю, эмацыянальная насычанасць танца. Сярод партый: Мікалай («Мара» Я. Глебава), Андрэй («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера), Алесь («Святло і цені» Г. Вагнера), Спартак, Гармодый («Спартак» А. Хачатурана), Прынц, Рамэа («Папялушка» і «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Франц («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Ваалаў («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Базыль («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Юнак («Шапэніяна» на музыку Ф. Шапэна), Феб («Эсмеральда» Ц. Пуні), Альберт («Жызэль» А. Адана).
Remove ads
Літаратура
- А. І. Калядэнка. Давыдаў Валянцін Канстанцінавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
- Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads