Валянцін Мікалаевіч Русак

вучоны, матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянцін Мікалаевіч Руса́к[1] (10 жніўня 1936 — 27 жніўня 2022) — беларускі вучоны, матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1989).

Хуткія факты Валянцін Мікалаевіч Русак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 жніўня 1936 года ў вёсцы Затур’я (цяпер — Нясвіжскі раён Мінскай вобласці).

У 1959 годзе з адзнакай скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка», а пазней скончыў аспірантуру пры кафедры вылічальнай матэматыкі[2]. З 1962 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, выкладаў на кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі фізічнага факультэта. З 1976 па 2002 год займаў пасаду загадчыка гэтай кафедры[2], з 2002 года — прафесар[3].

Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1963 годзе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР, доктарскую — у 1988 годзе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Украінскай ССР[2].

Памёр 27 жніўня 2022 года[4]. Пахаваны ў Мінску на Заходніх могілках.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 180 навуковых прац па матэматычным аналізе, вылічальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў[2]. Пад навуковым кіраўніцтвам В. М. Русака падрыхтаваны і абаронены 9 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі[2][3].

Узнагароды

  • Знак «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1982).
  • Медаль «Ветэран працы» (1996).
  • Знак «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002).
  • Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011)[2].

Зноскі

  1. Памяти Валентина Николаевича Русака (10.08.1936–27.08.2022)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2022. Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads