Валянцін Серафімавіч Ягораў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Серафімавіч Ягораў (30 кастрычніка 1935 года, Ленінград — 17 лістапада 2012, Гомель) — беларускі мастак-графік.
Remove ads
Біяграфія
У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная работа — серыя афортаў «За палярным кругам» — была прадстаўлена на Усесаюзнай выставе лепшых дыпломных работ у Маскве і Кіеве. Працаваў у тэхніцы лінагравюры і афорта.[1]
У 1963 годзе стаў членам Беларускага саюза мастакоў. У 1966—1968 гадах быў абраны першым старшынёй Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Быў узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў. Жонка Марыя Карпаўна (1937—2007) таксама была мастаком-акварэлістам.
30 студзеня 2014 года ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адкрылася Галерэя імя Марыі і Валянціна Ягоравых.
Remove ads
Асноўныя творы:
- «Каб чыстым быў гарызонт» (1965),
- «Нараджэнне новага»,
- «Узлёт»,
- «Калыханка» (усе 1968),
- «Раніца»,
- «Сон»,
- «Сяброўкі» (усе 1969)
Экспанаваліся на рэспубліканскіх мастацкіх выставах.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads