Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік (6 верасня 1934(1934-09-06), Багушэвічы, Бярэзінскі раён10 чэрвеня 2003(2003-06-10)) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1994).

Хуткія факты Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1958 годзе студыю Беларускага тэатра імя Я. Купалы, у 1965 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. З 1958 года ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.

Творчасць

Яго мастацтва адметнае напоўненасцю і каларытнасцю вобразаў пры лаканізме вонкавых выразных сродкаў. Сярод роляў: Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зуеў («Апошні шанц» В. Быкава), Каравай («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Дугін («Радавыя» А. Дударава), Бялугін («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага), Урыя Шэлі («Што той салдат, што гэты[ru]» Б. Брэхта).

Здымаецца ў кіно: «Рудабельская рэспубліка», «На ростанях», «Воўчая зграя», «Чорная бяроза», «Трэцяга не дадзена» і інш.

Удзельнічае ў тэлевізійных («Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я. Купалы і інш.) і радыёпастаноўках (за ролі ў спектаклях «Хамуціус» паводле А. Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я. Коласа; Дзяржаўная прэмія БССР 1989).

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з канцэртмайстрам Вольгай Глебаўнай Глебавай, дачкой Глеба Глебава, меў дзвюх дачок — Зою і Надзею[1].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads