Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі (12 красавіка 1823, Масква — 14 чэрвеня 1886) — рускі празаік , драматург і тэатральны дзеяч. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1863).
Remove ads
Біяграфія і творчасць
Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1840—1843). Служыў у маскоўскіх судах (1843—1850). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1847 годзе. Першая камедыя «Свае людзі — паладзім» (1850) пра побыт і жыццё купецтва. Супрацоўнічаў з часопісамі «Москвитянин», «Современник», «Отечественные записки». На пачатку 1850-х гадоў зблізіўся са славянафіламі. Пад іх уплывам стварыў сямейна-бытавыя п’есы «Не ў свае сані не садзіся» (1853), «Беднасць не загана» (1854), «Не так жыві, як хочацца» (1855), у якіх ідэалізаваў купецкі побыт і патрыярхальнасць.
Новы этап у яго творчасці звязаны з грамадскім уздымам 1850—1860-х гадоў, калі талент Астроўскага ідэйна і эстэтычна аформіўся ў рэчышчы натуральнай школы. У п’есах «З чужога шалу галава кружыцца» (1856), «Даходнае месца» (1857), «Выхаванка» (1859) паказаў «цёмна царства» рускага жыцця. У трагедыі «Навальніца» (пастаноўка 1859, выдадзена 1860) выкрывае грамадскія адносіны, заснаваныя на самавольстве і дэспатызме. У гістарычных хроніках «Казьма Захаравіч Мінін-Сухарук» (1862), «Дзмітрый Самазванец і Васіль Шуйскі» (1867) паказаў патрыятызм рускіх.
Драматургіі Астроўскага ўласцівы глыбіня і шырыня праблематыкі, смелае выкрыццё сацыяльнага зла, дынамізм дзеяння, разнастайнасць характараў, выразнасць мовы. Астроўскі творча ўспрыняў і развіў лепшыя традыцыі рускай і сусветнай драматургіі, стварыў рускі нацыянальны рэпертуар. З яго імем звязаны росквіт Малога тэатра, які называюць «Домам Астроўскага».
Remove ads
Зноскі
- Проф. Б. В. Варнеке Островский, Александр Николаевич // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1905. — Т. 12. — С. 425–448.
- Ostrovskiy, Alexander Nikolaivich // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 20. — P. 362–363.
- Островский Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads