Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч (нар. 24 кастрычніка 1966, Мінск) — беларускі палітык. Генерал-маёр міліцыі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ташкенцкую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Службу ў органах унутраных спраў пачаў з пасады міліцыянера палка міліцыі па ахове будынкаў і аб’ектаў. Праходзіў службу ў органах унутраных спраў г. Мінска і Мінскай вобласці, быў начальнікам галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, узначальваў упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, быў першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads