Вандэя
дэпартамент Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вандэя (франц. Vendée) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Краіна Луары. Парадкавы нумар 85. Адміністрацыйны цэнтр — Ла-Рош-сюр-Ён. Насельніцтва 539,7 тыс. чалавек (45-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 6720 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Сеўр-Нантэз, Сеўр-Ньёртэз, Ле і Вандэя. У дэпартамент уваходзяць два астравы Нуармуцье і Йе.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 282 камуны.
Вандэя — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі у сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Пуату. Назва паходзіць ад мясцовай ракі.
Remove ads
Спасылкі
- Prefecture Архівавана 15 студзеня 2007.
- Conseil general
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads