Варганы

вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Варганы́[1] (трансліт.: Varhany, руск.: Варганы) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Порплішчанскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

З 12 кастрычніка 1940 года да 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Грабучоўскага сельсавета[2], да 24 красавіка 1959 года — у складзе Валодзькаўскага сельсавета[3], да 29 снежня 1961 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 1921 год — 173 жыхары, 32 двары[5].
  • 1931 год — 207 жыхароў, 39 двароў[6].

Славутасці

Гара Варганіха

Thumb
Варганская гара на паўднёвай ускраіне вёскі.

Варганская гара ўтварылася падчас апошняга ледавіковага перыяду[uk], які скончыўся каля 10 000 гада да н.э. Вышыня — 232 метры над узроўнем мора. На гары знаходзіцца гарадзішча III—IV стагоддзяў, вакол — курганныя могілкі.

Пра Варганіху шмат народных паданняў.[7][8] Ёсць паданне, што на гары пахаваны шведскіх жаўнераў часоў Паўночнай вайны, а таксама пра напад шведаў на Варганы[9].

У 1920-я гады Варганіху маляваў Язэп Драздовіч.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads