Варсянкакветныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варсянкакветныя (Dipsacales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Уключае невялікія дрэвы, хмызнякі (іншы раз ліяны) ці травы з процілеглымі або (радзей) кальчаковымі, рэдка пачаргова простымі цэльнымі лопасцевымі ці, радзей, перыстымі лістамі, звычайна без прылісткаў або з рудзіментарнымі прылісткамі. Кветкі ў рознага роду суквеццях, звычайна двухполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, 4-5-членныя, са зрослым венчыкам. Долі венчыка чарапітцавыя ці, іншы раз, створкавыя. Тычынкі прымацаваны да трубкі ці зева венчыка, у аднолькавым ліку з долямі венчыка ці ў меншай колькасці. Гінецэй цэнакарпны ці псеўдаманамерны, з 5-2 карпел, са свабоднымі ці больш-менш зрослымі стылодыямі; завязь ніжняя ці, рэдка, паўніжняя, з адным-многімі семязачаткамі ў кожным гняздзе ці ў адзінкавай фертыльнай карпеле. Плады розных тыпаў — раскрывальныя і нераскрывальныя.
Насенне з цэлюлярным (спачатку ўтвараюцца клетачныя абалонкі) эндаспермам.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads