Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія (польск.: Akademia Duchowna Rzymsko-Katolicka Warszawska) — вышэйшая рымска-каталіцкая навучальная ўстанова, якая існавала ў Варшаве з 1836 па 1867 гг.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Гісторыя


Ужо ў 1816 годзе быў заснаваны багаслоўскі факультэт пры зноў створаным Варшаўскім універсітэце, рэктарам якога, на працягу ўсёй першай эпохі яго існавання, быў святар Войцех Швяйкоўскі ; акрамя таго, існавала ў Варшаве семінарыя, у якой вучыліся маладыя людзі, якія жадалі прысвяціць сябе духоўнаму званню. У 1833 годзе, пасля Паўстання 1830—1831 гадоў універсітэт быў зачынены, а праз тры гады, па ўказе імператара Мікалая I ад 4 (15 кастрычніка) 1835 года, заснавана акадэмія, з выкладаннем на польскай мове. На яе ўтрыманне быў закладзены такі ж самы фонд, што і папярэдніцы (Галоўнай Варшаўскай семінарыі) у суме 103.800 злотых, з дадаткам у 62.800 злотых.
9 лютага 1837 года ў касцёле святога Францыска адбыўся ўрачысты акт адкрыцця Варшаўскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі[1]. На чале акадэміі стаяў рэктар, які назначаўся імператарам з ліку двух кандыдатаў, прадстаўленых саветам акадэміі. Падпарадкоўвалася акадэмія Варшаўскаму архібіскупу. Па статуту ў складзе выкладчыкаў павінна было быць 7 прафесараў тэалагічных навук, 4 прафесара навук дапаможных, 2 лектары і адміністратар. Таксама ў акадэміі былі створаны кафедры:
- герменеўтыкі, археалогіі, біблейскай інтрадукцыі (вывучэнне Ветхага Запавету з габрэйскай мовай)
- герменеўтыкі, вывучэння Новага Запавету і грэцкай мовы
- выкладання Святога Пісьма
- тэалогіі дагматычнай
- тэалогіі маральнай і пастырскай
- царкоўнага права
- гісторыі Старога і Новага Запаветаў
- патралогіі, гамілетыкі з курсам польскай літаратуры і яе гісторыі
- філасофіі і яе гісторыі
- літаратуры лацінскай і грэцкай
- рускай мовы і літаратуры, французскай і нямецкай мовы[1]
Бюджэтных месцаў для студэнтаў было 40, але маглі быць выхаванцы-платнікі, абавязаныя жыць у акадэміі; прыходнымі дапускаліся толькі манахі. Для паступлення ў акадэмію трэба было мець закончаную семінарскую адукацыю. Курс навучання складаў 4 гады, вакацыі былі зацверджаныя штогод з 15 ліпеня да 15 верасня. Выкладанне прадметаў вялося на польскай і лацінскай мовах. Пасля вучобы ў акадэміі выпускнікі[2] атрымлівалі ступень кандыдата, магістра або доктара багаслоўя, з абавязкам прыняць месца, прапанаванае духоўным начальствам. Пасля Паўстання (1863—1864) гг. Варшаўская акадэмія была зачынена ў 1867 годзе, а слухачы яе былі пераведзеныя ў Пецярбургскую рымска-каталіцкую Акадэмію[3].
Remove ads
Рэктары
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads