Васьміканцовая зорка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васьміканцовая зорка («знічка», «валошка») — зоркападобны цэнтральна-сіметрычны знак — элемент геаметрычнага арнаменту, які сустракаецца ў арнаментыцы раду народаў Усходняй, Паўночна-Усходняй і Паўночнай Еўропы.

Remove ads
Пашырэнне

Знак быў пашыраны ў народнай арнаментыцы славянаў — беларусаў, украінцаў (але значна радзей, чым у беларусаў, і тым часцей, чым далей на поўнач Украіны), рускіх (радзей, чым у ўкраінцаў, але даволі часта на поўначы Расіі, асабліва ў Наўгародскай вобласці); балтаў — літоўцаў, латышоў; скандынаваў — шведаў, нарвежцаў; фіна-уграў — эстонцаў, фінаў, карэлаў, марыйцаў, удмуртаў, мардвы, іншых фіна-уграў Паволжа, венграў.
У беларускай арнаментыцы такая зорка вышывалася, пераважна чырвонымі ніткамі, на рушніках, абрусах, мужчынскай і жаночай вопратцы ў Цэнтральнай Беларусі, Панямонні і інш.; часта выкарыстоўвалася ў ткацтве, вырабе рэчаў з саломкі, у ўпрыгожаннях яек-маляванак.
Remove ads
Значэнне
У фіна-уграў арнаментальная васьміканцовая зорка азначала Месяц.
У беларусаў усведамленне знаку як азначэння Месяца было з цягам часу страчана[1], і бліжэй да нашых часоў такая зорка азначала маці або чалавека або ўраджай[2], а Месяц азначаўся ромбам.
Паходжанне
Існуюць дзве рэалістычныя версіі паходжання знаку — ад фіна-уграў і ад балтаў. Больш імавернай лічыцца думка пра ўзнікненне знаку васьміканцовай зоркі ў фіна-угорскіх плямёнаў, якія жылі ў раёне Волгі і Урала да іх рассялення ў паўночна-заходнім кірунку каля 1000 да н.э. і пра пазнейшае перайманне знаку суседнімі народамі — балтамі, і ад іх — скандынавамі, а пазней — і славянамі.
Зноскі
- На думку Я. Ю. Ленсу.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads