Васільеўскі сельсавет (Добрушскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́льеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Васільеўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 17 лютага 1972 года скасаваны пасёлак Ягаднае[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. У 1987 годзе скасаваныя пасёлкі Арол і Чырвоны Рог[3]. 1 снежня 2009 года Васільеўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Церахоўскага пассавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 654 чалавекі[5], з іх 91,6 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 2 населеныя пункты: вёска Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads