Васілька Юр’евіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васілька Юр'евіч (? — пасля 1161) — князь суздальскі (1149—1151), пароскі (1155—1161), сын Юрыя Далгарукага.
Біяграфія
Пасля ўзыходжання Юрыя Далгарукага на кіеўскім вялікакняжацкім стальцы ў 1149 быў прызначаны яго намеснікам у Суздалі. Пасля канчатковага замацавання Юрыя ў Кіеве (1155) ён не пасадзіў у Суздалі аднаго з сыноў, і неўзабаве Андрэй Юр'евіч з'ехаў з Вышгарада ва Уладзімір. Пасля смерці бацькі (1157) Васілька ўтрымліваўся на поўдні аж да 1161 (тады пры ўдзеле Васількі і чорных клабукоў загінуў у барацьбе за кіеўскае княжанне Ізяслаў Давыдавіч). Затым разам з іншымі сваякамі быў высланы Андрэем у Візантыю, дзе кіраваў некаторымі ўладаннямі на Дунаі.
Звесткі пра сям'ю і нашчадкаў адсутнічаюць.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads