Юрый Далгарукі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Далгарукі
Remove ads

Юрый Далгарукі (1090-я — 15 мая 1157) — князь суздальскі, вялікі князь кіеўскі.

Хуткія факты Юрый Уладзіміравіч Далгарукі, Князь растова-суздальскі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Дзіцём, каля 1095 года, адпраўлены на княжанне ў Растова-Суздальскую зямлю.

Пасля смерці брата, вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча (1132) на кароткі час захапіў Пераяслаўль. Каля 1135 годзе абмяняў Суздаль, Растоў і іншыя свае гарады ў новага вялікага кіеўскага князя, свайго брата Яраполка Уладзіміравіча, на Пераяслаўль, але праз год з прычыны пратэстаў паўднёварускіх князёў яго ранейшы ўдзел быў адноўлены.

У 1149 годзе пачаў барацьбу за Кіеў і ўпершыню захапіў яго. На працягу 5 гадоў вёў безупынную барацьбу з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам за вялікае княжанне. Кіеў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля смерці Ізяслава і няўдалых ваенных дзеянняў новага вялікага кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1154 годзе Юрый Далгарукі трымала сеў у Кіеве.

Беспаспяхова намагаўся захапіць і Уладзіміра-Валынскае княства. Імкнуўся замацавацца ў Паўднёвай Русі і раздаваў падначалены Кіеву землі сваім сынам: Андрэю ў 1150 — Тураў, Пінск, Дарагабуж і Перасопніцу, Барысу ў 1155 — Тураў. Свайму саюзніку Святаславу Ольгавічу ў 1149 перадаў Слуцк і Клецк, каля 1155 — Мазыр.

Аднак князь Юрый Далгарукі не падтрымкі мясцовых баяр. Імаверна быў атручаны. Пасля яго смерці вызначаныя іх раздачы зямель былі скасаваны.

Юрый Далгарукі заснаваў гарады Ксняцін, Пераяслаўль (Пераслаў-Залескі), Юр’еў-Польскі, Дзмітраў, пабудаваў новыя ўмацаванні ў Маскве, дзе яму як заснавальніку горада ў 1954 годзе паставілі помнік.

Remove ads

Дзеці

У першым шлюбе:

У другім шлюбе з невядомай, якую гістарыяграфічныя кампілятары часта называюць як «грэчаская прынцэса Вольга», хоць імя Вольга не грэчаскае і верагоднымі крыніцамі імя гэтай жонкі князя Юрыя не згадваецца:

Зноскі

1. Чувашская энциклопедияЧувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2

2. Юрий Долгорукий // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.

3. Lundy D. R. The Peerage

4. К. Б.-Р. Андрей Юрьевич Боголюбский // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 134–138.

5. Андрей Юрьевич Боголюбский // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 760–763.

6. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads