Васіль Іванавіч Вайнонен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Іванавіч Вайнонен
Remove ads

Васіль Іванавіч Вайнонен (руск.: Васи́лий Ива́нович Вайно́нен; 19011964) — рускі савецкі артыст балета і балетмайстар. Заслужаны артыст РСФСР (1939). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1947, 1949).

Хуткія факты Васіль Іванавіч Вайнонен, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Васіль Вайнонен нарадзіўся 8 (21) лютага 1901 года ў Пецярбургу. Пасля заканчэння ў 1919 годзе Петраградскага харэаграфічнага вучылішча (клас Уладзіміра Панамарова) да 1938 года працаваў у Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава, дзе выконваў невялікія характарныя партыі.

Працу балетмайстра пачаў у 1920-я гады з пастаноўкі канцэртных нумароў. Першая вялікая праца — пастаноўка балета «Залаты век» Дзмітрыя Шастаковіча ў 1930 годзе. У 1932 годзе ў Ленінградскім тэатры оперы і балета ажыццявіў пастаноўку балета «Полымя Парыжа» Барыса Асаф’ева, праз год стварыў новую рэдакцыю (1933), а ў 1947 годзе перанёс яго ў Вялікі тэатр. Балет Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок» быў пастаўлены ў 1934 годзе ў Тэатры імя Кірава, а ў 1938 годзе — у Вялікім тэатры.

Творчасць балетмайстра прыпала на гады станаўлення сацыялістычнага мастацтва, калі да ўсіх відаў мастацтва прад’яўляліся патрабаванні сацыялістычнага рэалізму. У дачыненні да балета гэтыя патрабаванні патрабавалі істотных новаўвядзенняў. Наватарства Вайнонена адбілася ў збліжэнні з рэальнасцю, пастаноўцы масавых танцаў, выкарыстанні фальклору, напрыклад танца баскаў у балеце «Полымя Парыжа». Роля кардэбалета, які прадстаўляў народ, значна ўзрасла, ён стаў актыўным персанажам. Мужчынскія групавыя танцы былі з’явай прынцыпова новай для балета, яны забяспечвалі гераізацыю спектакля, у спектаклях пераважаў бравурны, актыўны пачатак. Атрыманыя Вайноненам узнагароды (Сталінскія прэміі) сведчаць аб прыняцці яго творчых метадаў камуністычнымі ідэолагамі.

У 1951—1953 гадах узначальваў балетную трупу Новасібірскага тэатра оперы і балета.

Быў жанаты з Клаўдзіяй Армашэўскай, пасля смерці балетмайстра ўдава пакінула ўспаміны пра яго. В. І. Вайнонен памёр 23 сакавіка 1964 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Вайнонен Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Вайнонен Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads