Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі (укр.: Василь Олександрович Сухомлинський; 28 верасня 1918, в. Васыліўка, Александрыйскі павет, Херсонская губерня — 2 верасня 1970, пас. Паўлыш, Ануфрыеўскі раён, Кіраваградская вобласць, Украінская ССР) — украінскі савецкі педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР (1968), кандыдат педагагічных навук (1955), заслужаны настаўнік школы Украінскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Скончыў Палтаўскі педагагічны інстытут (1939). Выкладаў украінскую мову і літаратуру ў сельскіх школах Ануфрыеўскага раёна Кіраваградскай вобласці. У 1944—1948 гадах загадчык Ануфрыеўскага райана. З 1948 года дырэктар Паўлышскай сярэдняй школы, якая стала своеасаблівай навуковай лабараторыяй, дзе ўвесь педагагічны калектыў удзельнічаў у шматгадовай доследна-эксперыментальнай дзейнасці.
Аўтар навуковых прац па праблемах практычнай педагогікі. Стварыў арыгінальную педагагічную сістэму заснаваную на антрапалагічным падыходзе, гарманізацыі форм, сродкаў і метадаў педагагічнай дзейнасці, прызнання асобы дзіцяці вышэйшай каштоўнасцю працэсаў выхавання і адукацыі.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Блакітныя жураўлі: апавяданні, казкі / Васіль Сухамлінскі; пераклад з украінскай мовы, [прадмова] В. Віткі; агульная рэдакцыя Я. Брыля. — Мінск: Народная асвета, 1971.
Зноскі
- Сухомлинский Василий Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Педагоги и психологи мира — 2012.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads