Васіль Андрыянавіч Літвінчук

беларускі пісьменнік, рэдактар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васі́ль Андрыя́навіч Літвінчу́к (1 ліпеня 1930, в. Галік, Драгічынскі раён27 кастрычніка 2020) — беларускі празаік , рэдактар.

Хуткія факты Васіль Андрыянавіч Літвінчук, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў в. Галік Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька — арганізатар партызанскай групы — загінуў у сутычцы з фашыстамі ў 1944 годзе, маці памерла ў партызанскім атрадзе імя Шыша ў 1943.

У 1939 годзе закончыў два класы польскай школы, а ў 1941 — тры класы савецкай. З 1943 — у партызанскім атрадзе, у якім ваявалі бацька, маці, дзве сястры, родны брат бацькі Пётр Андрыянавіч і трое іх пляменнікаў. Юны партызан у свае 13-14 гадоў выконваў у атрадзе баявыя даручэнні. Пасля вызвалення Беларусі вучыўся ў Драгічынскай СШ № 1.

З верасня 1949 па 1950 гады — літсупрацоўнік радыёвяшчання ў Драгічыне. Далей — сакратар Антопальскай райгазеты, рэдактар газеты пры палітаддзеле Антопальскай МТС, з 1954 па 1959 гады — намеснік рэдактара Драгічынскай райгазеты, з 1960 — яе рэдактар.

У 1960 годзе закончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1962 годзе ўзначаліў лунінецкую міжраённую газету. З 1970 — другі сакратар Лунінецкага РК КПБ, а з 1974 — старшыня Лунінецкага райвыканкама. З 1983 па 1991 гады — начальнік упраўлення Брэсцкага аблвыканкама па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. З гэтай пасады пайшоў на заслужаны адпачынак[1].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).

Памёр 27 кастрычніка 2020 года.

Remove ads

Творчасць

Аўтар кніг:

  • «Там, за Днепро-Бугом»: документальная повесть о мужестве и героизме партизанского отряда Пинского и Брестского соединений в годы Великой Отечественной войны (Брест, «МП Брестпечать», 1992). Дапоўненае перавыданне кнігі паўтарылася ў 2005 годзе, 2008 -  «Брэсцкая друкарня», 2009 — «Альтернатива».
  • «О времени, о людях, о себе» (Брест, «Альтернатива», 2009).
  • «Лунинец» (у сааўтарстве з Мікалаем Калінковічам): гісторыка-эканаміч. нарыс з серыі «Города Белоруссии» (Мінск, «Беларусь», 1981).
  • «Когда с Запада веяло прохладой»: некаторыя штрыхі перадваеннай рэканструкцыі Дняпроўска-Бугскага канала 1939—1940 гадоў, газета «ЧЫРВОНАЯ ЗВЯЗДА» (15.04.2011).
Remove ads

Прызнанне

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў БССР.

Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads