Васіль Андрэевіч Самцэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Андрэевіч Самцэ́віч (7 (19) сакавіка 1889, в. Дакудава, цяпер Крупскі раён, Мінская вобласць — 11 кастрычніка 1978) — беларускі краязнаўца і педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1945). Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Remove ads
Біяграфія
В. А. Самцэвіч нарадзіўся ў вёсцы Дакудава (сучасны Крупскі раён Мінскай вобласці). У 1915 годзе скончыў настаўніцкі інстытут у Віцебску. Таксама вучыўся на Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута.
У 1918—1928 і 1932—1956 гг. працаваў настаўнікам ва ўстановах народнай асветы, у 1929—1932 гг. навуковы сакратар Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інбелкульце. Таксама кіраваў Барысаўскай краязнаўчай філіяй і супрацоўнічаў з часопісам «Наш край».
Remove ads
Навуковая дзейнасць
В. А. Самцэвіч аўтар падручнікаў па беларускай мове, метадычных дапаможнікаў для пачатковай школы, метадычных распрацовак. Дапамагаў сайму брату П. А. Самцэвічу ў складанні слоўніка беларускай мовы.
Сярод публікаваных кніг:
- Беларуская мова: Падручнік для 3-га класа школ з рускай мовай навучання. — Мн., 1954;
- Беларуская мова: Падручнік для 3-га і 4-га класаў школ з рускай мовай навучання. — Мн., 1960
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads