Васіль Апанасавіч Равяка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Апанасавіч Равяка (15 ліпеня 1948(1948-07-15), Рабец, Палеская вобласць1 ліпеня 2024(2024-07-01)[1]) — Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Хуткія факты Васіль Апанасавіч Равяка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж, затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут[2] (спецыяльнасць — навуковец-заатэхнік); Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).

Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам калгасу «Заазер’е» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ.

З 1995 года — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна[3].

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, член пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя[4]. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[5].

Памёр 1 ліпеня 2024 года на 76-м годзе жыцця[6].

Remove ads

Узнагароды

Remove ads

Заслугі

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads