Васіль Корань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Аляксеевіч Корань (1-я палова XVII ст., Дуброўна Аршанскага павету Віцебскага ваяводства — пачатак XVIII ст., Масква) — гравёр па дрэве, друкар. Стваральнік першай у Расіі ілюстраванай гравюрамі Бібліі.
Remove ads
Біяграфія
Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, калі Дуброўна і яе ваколіцы не раз спустошаны маскоўскімі войскамі, Васіль Корань у 7169 (1660) годзе апынуўся ў Маскве. Першыя пяць гадоў жыў у мешчаніна Андрэя Гіры, імаверна, таксама выхадца з Вялікага Княства Літоўскага. Потым пяць гадоў наймаў двары ў розных гаспадароў. У 7179 (1670) годзе пераехаў без паручнага запісу ў Мяшчанскую слабаду ў Маскве, меў там уласны двор 20×6 сажняў па левым баку 3-й вуліцы. Займаўся «друкаваннем лістоў», то-бок разьбой, гравюрай і друкам.[2]
У 1684 годзе згаданы яго сыны Івашка 20 гадоў, Алёшка 17 гадоў і Еўдакімка 12 гадоў. Васіль плаціў тым часам грыўну цягла.[3]
Памёр імаверна на пачатку XVIII ст.
Remove ads
Творчасць
У 1692—1696 гадах надрукаваў Біблію на манер заходніх «Біблій жабракоў». Тэхніка Кораня спалучае ўплыў каталіцкіх і пратэстанцкіх Біблій (напрыклад, Бібліі Піскатара) і іканапіснай традыцыі і эстэтыкі лубка, які ўзнік якраз тым часам, пры гэтым яна глыбока самабытная сваім характарам. З прычыны некананічнасці выяў бога, напрыклад у Шасцідневе ён выяўлены як анёл, тыраж Бібліі Кораня, каля тысячы асобнікаў, канфіскавалі і цалкам знішчылі.
Адзіны часткова захаваны асобнік кнігі (36 лістоў) спачатку захоўваўся ў графа Фёдара Талстога , у каталогу гэтага збору ён апісана так:
188. Изображенія изъ книги Бытія (числомъ 20) и Апокалипсиса (16), рѣзныя на деревѣ (и раскрашенныя), въ 1696—1697 годахъ; въ бол. листъ, 36 листовъ.
Рисунки очень рѣдкіе, неизвѣстные Библіографамъ. Работа грубая; надписанія прекрупныя. На нѣкоторыхъ означено: «Рѣзалъ сіе доски Василій Корень, знаменилъ Григорей , 720З (7204, 7206).» Они (кажется) не всѣ.[4]
Цяпер Біблія Кораня захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу. Уключае серыю размалёваных гравюр з подпісамі на сюжэты з Кнігі Быццё і Кнігі Апакаліпсіс.
Апроч гэтага, Васілю Кораню прыпісваюць аўтарства некаторых ананімных лубачных твораў (недарагіх насценных карцінак) пачатку XVIII ст., але, магчыма, яны створаны яго вучнямі. Калі так, то пад уплывам Кораня склаўся непаўторны стыль ксілаграфічнага лубка.
У 2020 годзе Музей гісторыі беларускай літаратуры праводзіў выстаўку прысвечаную Бібліі Кораня, у межах выставы лекцыю чытала Ірына Дубянецкая, таксама адбыўся круглы стол «Біблія Васіля Кораня як помнік культуры беларускага і рускага народаў» (Мінск, 17 студзеня 2020), яго матэрыялы апублікаваны асобным зборнікам.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads