Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыmap
Remove ads

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры — музей у Мінску. Знаходзіцца ў Траецкім прадмесці ў гістарычным будынку абутковай фабрыкі М. Цытвера. Мае 9 філіялаў.

Хуткія факты Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Профіль ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны 6 лістапада 1987 года ў Мінску паводле загаду Міністэрства культуры БССР. Адкрыты для наведвання ў 1991 годзе.

Першапачаткова з’яўляўся галаўной арганізацыяй у Аб’яднанні дзяржаўных літаратурных музеяў, утвораным 25 сакавіка 1986 года на базе Аб’яднанай дырэкцыі літаратурных музеяў Мінска. 29 чэрвеня 2001 года на падставе загаду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з аб’яднання былі выведзены Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і Дзяржаўны музей Петруся Броўкі. Аб’яднанне было рэарганізавана і далучана да ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры».

У 2007 годзе адбылася перадача з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць Маладзечанскага раёна двух філіялаў — Гісторыка-літаратурнага музея ў в. Гарадок і Музейнага комплекса ў Плябані. У 2010 годзе Літаратурны музей Максіма Гарэцкага перададзены ў камунальную ўласнасць Мсціслаўскага райвыканкама.

У 2014 годзе была праведзена чарговая рэарганізацыя музея, ў выніку якой да яго далучыліся Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Літаратурны музей Петруся Броўкі з філіяламі.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага здушэння акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, супрацоўнікі музея і яго дырэктар Міхаіл Рыбакоў напісалі зварот, у якім запатрабавалі справядлівых выбараў, спынення насілля і выконвання законаў[1]. 31 снежня 2020 года дырэктар музея Рыбакоў М. Л. быў звольнены[2] па патрабаванні наймальніка — Міністэрства культуры (Міністр — А. Маркевіч).

Remove ads

Фонды

Асноўны фонд музея з філіяламі ў 2008 годзе налічваў 41 087 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4706 адзінак. Экспазіцыйна-выставачная плошча 8 залаў музея — 371,9 м².

Музей з’яўляецца найбуйнейшым літаратурным музеем краіны: калекцыі музея ўключаюць матэрыялы, якія характарызуюць узнікненне і развіццё літаратурнай творчасці беларускага народа ад старажытнасці да сучаснасці.

Музейны збор уяўляе комплекс разнастайных крыніц (рукапісы, рукапісныя кнігі, друкаваныя выданні, старадрукі, кнігі з аўтографамі), што складае 69 % ад агульнай колькасці музейных прадметаў асноўнага фонду. Значнымі з’яўляюцца калекцыі рэчыўных помнікаў, фотаматэрыялаў, графікі, этнаграфіі. Большая частка музейнага збору ўкамплектавана ў 1987—1997 гадах (62,5 % ад агульнай колькасці адзінак асноўнага фонду). Назіраецца тэндэнцыя пастаяннага росту новых паступленняў, колькасць фондавых паступленняў за 2002—2007 гг. склала 20,4 % асноўнага фонду.

У музеі захоўваюцца і дэманструюцца матэрыялы, якія адносяцца да жыцця і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў: ад рэдкіх аўтографаў, кніг, рукапісаў, фотаматэрыялаў, дакументаў да твораў выяўленчага мастацтва і мемарыяльных рэчаў. Сярод найбольш значных па колькасці і адметнасці персанальных матэрыялаў вылучаюцца архівы пісьменнікаў В. Быкава, В. Віткі, А. Вярцінскага, Ц. Гартнага, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Звонака, В. Зуёнка, У. Караткевіча, У. Карызны, К. Крапівы, М. Лынькова, С. Новіка-Пяюна, Я. Семяжона, Цёткі, І. Чыгрынава, І. Шамякіна і інш.

Рарытэты музея складаюць рукапісныя кнігі (царкоўнага і свецкага зместу) і старадрукі 17 — 18 стст. (Віленскай друкарні Мамонічаў, Нясвіжскай друкарні Радзівілаў, Полацкага езуіцкага калегіума), прыжыццёвыя выданні: «Гапон» В. Дуніна-Марцінкевіча (1855), «Вянок» М. Багдановіча (1913), «Абразкі» З. Бядулі (1913), «Сялянскія песні з-над Нёмана і Дзвіны» Я. Чачота (1845) і інш., асабістыя рэчы, рукапісы, творы класікаў беларускай літаратуры, пісьменнікаў 19 — пачатку 20 ст. (З. Бядулі, Цёткі, К. Буйло, Я. Купалы, Я. Коласа і інш.), каштоўныя выданні і перавыданні пачатку мінулага стагоддзя — «Дудка беларуская» (1907), «Смык беларускі» (1908) Ф. Багушэвіча, «Шчароўскія дажынкі. Купала» В. Дуніна-Марцінкевіча (1910), «На зачарованых гонях» (1923), «Салавей» (1927) З. Бядулі, «Вязанка» Я. Лучыны (1903) і інш., кнігі з аўтографамі, экслібрысы, рэдкія адзінкі іканаграфіі, фотаматэрыялы 19 — 1-й паловы 20 ст., матэрыялы, звязаныя з развіццём літаратурнага працэсу 1920-1930-х гадоў (А. Бабарэкі, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, А. Мрыя, Я. Пушчы, К. Чорнага і інш.).

У музеі захоўваюцца асабістыя рэчы Ц. Гартнага, У. Дубоўкі, К. Крапівы, М. Лынькова, Я. Маўра, С. Новіка-Пяюна, І. Шамякіна, партрэты беларускіх пісьменнікаў, экслібрысы, ілюстрацыі да твораў беларускай літаратуры мастакоў Э. Агуновіча, В. Барабанцава, В. Бялыніцкага-Бірулі, А. Волкава, П. Драчова, А. Кашкурэвіча, М. Купавы, П. Лука, А. Марыкса, А. Тычыны, В. Фёдаравай, М. Філіповіч, Л. Шчамялёва, В. Янушкевіча і інш.

Remove ads

Філіялы

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры мае 9 філіялаў:

Дырэктары

  • Леанід Тарасавіч Хадкевіч (з 1987 года)
  • Лідзія Вітальеўна Макарэвіч (2002—2016)
  • Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч (2016—2018)
  • Міхаіл Леанідавіч Рыбакоў (лістапад 2018 — 31 снежня 2020).
  • Сяргей Іванавіч Усік (з лютага 2021 года).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads