Васіль Паўлавіч Юбкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Паўлавіч Ю́бкін (1 студзеня 1920 — 3 лютага 1968) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танка, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945). Кандыдат гістарычных навук (1962).

Хуткія факты Васіль Паўлавіч Юбкін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

В. П. Юбкін нарадзіўся ў сяле Апалонаўка Екацярынаслаўскай губерні (зараз у Саланянскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны). Вучыўся ў Днепрапятроўскім універсітэце. У Чырвонай Арміі з 1939 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёва-Заходнім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнік баявых дзеянняў у раёне Луцка, Роўна, Жытоміра, абароны Кіева і Днепрапятроўска, баях за Варашылаўград і Палтаву. У 1944 годзе скончыў Чырчыкскае (Харкаўскае[1]) танкавае вучылішча.

Камандзір танка 17-й гвардзейскай танкавай брыгады (1-ы гвардзейскі танкавы корпус, 65-я армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі малодшы лейтэнант В. П. Юбкін вызначыўся ў пачатку верасня 1944 г. ў баях на тэрыторыі Польшчы. Экіпаж танка пад камандаваннем В. Юбкіна ў жосткіх баях на подступах да Варшавы неаднаразова адбіваў контраатакі, знішчыў 7 гармат і некалькі дзотаў праціўніка, забяспечыўшы паспяховае наступленне батальёна.

Пасля звальнення з арміі ў 1947 годзе В. П. Юбкін прадоўжыў вучобу ва ўніверсітэце і скончыў яго з адзнакай у 1951 годзе. Пасля навучання на курсах выкладчыкаў грамадскіх навук пры ЦК КПСС працаваў выкладчыкам у Днепрапятроўскім універсітэце (з 1965 г. — дацэнт). У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Памёр В. П. Юбкін 2 лютага 1968 г. Пахаваны на Алеі Герояў Запарожскіх могілак у Днепрапятроўску.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Імем Героя названа адна з вуліц у сяле Апалонаўка
  • Мемарыяльная дошка на сцяне вучэбнага корпуса Днепрапятроўскага нацыянальнага ўніверсітэта.
  • Днепрпятроўскім нацыянальным універсітэтам штогод праводзіцца лёгкаатлетычны крос памяці В. П. Юбкіна[2].

Зноскі

  1. Преодолевая дистанции(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads