Васіль Пятровіч Аляксееў (рэвалюцыянер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Пятровіч Аляксееў (Вася Аляксееў; 22 снежня 1896, Санкт-Пецярбург — 28 снежня 1919) — адзін з заснавальнікаў юнацкіх камуністычных арганізацый у Расіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. З 1911 года працаваў токарам на Пуцілаўскім заводзе. Член РСДРП з 1912 года. У 1917 годзе член Нарвска-Петергофскага РК РСДРП(б), член Петраградскай рады. Адзін з заснавальнікаў «Сацыялістычнага саюза рабочай моладзі» ў Петраградзе, член, затым старшыня Петраградскага камітэта гэтага саюза, рэдактар часопіса «Юны пралетар». Дэлегат VI з’езда РСДРП(б), на якім выступіў па пытанні «Аб саюзах моладзі».
У час Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ўзначаліў тройку Петраградскага камітэта Саюза па каардынацыі дзеянняў Саюза са штабам Чырвонай Гвардыі, удзельнічаў у штурме Зімняга палаца. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня народна-рэвалюцыйнага суда Нарвска-Пецяргофскага раёна, у 1918 годзе намеснік старшыні Петраградскай акруговай рады народных суддзяў. З траўня 1919 г. ваяваў супраць войскаў Юдзеніча ў якасці кулямётчыка на бронецягніку № 44 імя В. Валадарскага, з лістапада таго ж года быў старшынёй Гатчынскага рэўкама.
Памёр ад сыпнога тыфа. Пахаваны на Красненькіх могілках.
Remove ads
Зноскі
- Алексеев Василий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Алексеев Василий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads