Васіль Пятровіч Маркевіч

беларускі сельскагаспадарчы дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Пятровіч Маркевіч (нар. 12 красавіка 1958, в. Рудаўка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч. Генеральны дырэктар ААТ «Птушкафабрыка „Дружба“» (2003—2022).

Хуткія факты Васіль Пятровіч Маркевіч, Дата нараджэння: ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». Служыў у Савецкай арміі.

З 1980 года працаваў на бройлернай птушкафабрыцы «Дружба» Баранавіцкага раёна агентам-экспедытарам, брыгадзірам, начальнікам бройлернага цэха, начальнікам цэха бацькоўскага статку і рамонтнага маладняку, выканаўцам абавязкаў галоўнага заатэхніка — намесніка дырэктара, намеснікам дырэктара — галоўным заатэхнікам, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам.

У 2003 годзе прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка „Дружба“» Баранавіцкага раёна. Зняты з пасады ў жніўні 2022 года.

Выбіраўся дэпутатам Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў і дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў ад Брэсцкай вобласці. Уваходзіў у пастаянную камісію па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі былі спынены ў кастрычніку 2022 года[1].

Remove ads

Узнагароды і званні

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 15 мая 2008 г. № 275 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (19 мая 2008). Праверана 2 сакавіка 2021.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 4 верасня 2013 г. № 396 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 верасня 2013). Праверана 2 сакавіка 2021.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 62 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (2 сакавіка 2021). Праверана 2 сакавіка 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads