Васіль Сцяпанавіч Капітан
генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Сцяпа́навіч Капіта́н (18 сакавіка 1952, в. Ляхавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР — 11 сакавіка 2020) — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 сакавіка 1952 года ў сям’і рабочых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Брэсцкай вобласці.
У 1985 годзе прызначаны намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці. Пасля пераведзены ў апарат Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дзе працаваў намеснікам начальніка следчага ўпраўлення, начальнікам упраўлення методыкі і аналізу.
У маі 1995 года прызначаны выконваючым абавязкі Генеральнага пракурора, з 28 лютага 1996 года — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. У снежні 1996 сышоў у адстаўку.[2]
Памёр 11 сакавіка 2020 года[3].
Remove ads
Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
- http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 Архівавана 2 красавіка 2015. // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь (руск.)
- Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 1996 года № 546 «Аб вызваленні В. С. Капітана ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь» (руск.) Архівавана 5 сакавіка 2016.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads