Васіль Сцяпанавіч Паўзуноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Сцяпанавіч Паўзуноў (14 кастрычніка 1919(1919-10-14), Матышава[d], Саратаўская губерня1991, Мінск) — камандзір карабля Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны пілот СССР (1973).

Хуткія факты Васіль Сцяпанавіч Паўзуноў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1919 года ў сялянскай сям’і сяла Матышава (Руднянскі раён Валгаградскай вобласці РСФСР).

Скончыў Тамбоўскае лётнае вучылішча (1938). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у складзе 105-га гвардзейскага Панявежскага авіяпалка Грамадзянскага паветранага флоту. Удзельнічаў у дастаўцы грузаў беларускім партызанскім атрадам і аперацыі «Зорачка», падчас якой эвакуіявалі 154 выхаванцаў і 38 супрацоўнікаў Полацкага дзіцячага дома № 1[1]. За гэта двойчы атрымаў Ордэн Чырвонага Сцяга.

Пасля вайны працаваў камандзірам паветранага судна, кіраўніком палётаў у аэрапорце «Мінск-1». Удзельнічаў у засваенні Ту-124. Выхаваў 25 камандзіраў паветраных суднаў.

16 студзеня 1974 г. атрымаў званне Герой Сацыялістычнай Працы.

Памёр ў 1991 г. у Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Remove ads

Памяць

У 2015 г. у доме № 8 па вул. Караткевіча, дзе ў 1946—48 гг. жыў В. С. Паўзуноў, усталявалі мемарыяльную дошку ў памяць пра яго[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads