Васіль Уладзіміравіч Івашын
літаратуразнавец, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Уладзіміравіч Іва́шын[3] (9 мая 1913, в. Ляхавічы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 2009) — літаратуразнавец, педагог. Акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1967), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999)[4]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1938 годзе. У 1938—1941 гадах выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча. З 1946 года ў Інстытуце літаратуры АН БССР, у 1967—1978 гадах — дырэктар НДІ педагогікі Міністэрства адукацыі БССР (Нацыянальны інстытут адукацыі). З 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1995 па 2007 год — галоўны навуковы супрацоўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі[4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе. Аўтар падручніка па беларускай літаратуры для 8—9 класаў[3].
Узнагароды
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976),
- ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1985),
- медалі, ганаровыя граматы[4].
Творы
- Янка Купала — вялікі народны паэт. — Мінск. 1952.
- Янка Купала. Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905—1907 гг. — Мінск. 1953.
- Рэвалюцыя 1905—1907 гг. і развіццё беларускай літаратуры. — Мінск. 1955.
- М. Горький и белорусская литература начала XX ст. Минск. 1956.
- У истоков социалистического реализма. — Минск. 1963
- Да вышынь рэалізму. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. — Мінск. 1983.
- Выверанае жыццём. Творчая індывідуальнасць пісьменніка — народнасць і партыйнасць літаратуры. — Мінск. 1988.
Remove ads
Зноскі
- Педагоги и психологи мира — 2012.
- Národní autority České republiky Праверана 19 красавіка 2024.
- Івашын Васіль Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads