Васілій II Балгарабойца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́лій II Балгарабойца (Булгарактон) (грэч. Βασίλειος B' Βουλγαροκτόνος; 958, Канстанцінопаль — 15 снежня 1025) — візантыйскі імператар (976—1025) з Македонскай дынастыі.
Узмацніў палітычную, эканамічную і ваенную магутнасць Візантыі; абмежаваў уплыў знатных родаў, задушыў іх паўстанні ў 976—79 і 987—89.
Меў добрасуседскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам, за якога выдаў замуж сваю сястру Ганну. Гэты шлюб паспрыяў прыняццю на Русі хрысціянства.
У 995 здзейсніў паспяховы паход у Сірыю супраць Фатымідаў; захапіў частку грузінскіх і армянскіх зямель. Пасля працяглай вайны ў 1018 пакарыў Заходне-Балгарскае царства і падпарадкаваў яго Візантыі; за жорсткасць, якую праявіў у гэтай вайне (у 1014 загадаў асляпіць 14 тыс. балгарскіх палонных), празваны Балгарабойцам. Значна пашырыў тэрыторыю сваёй імперыі: яна ўключыла ўвесь Балканскі паўвостраў і Малую Азію, распасціралася да Каўказскага хрыбта і Месапатаміі на ўсходзе і Італіі на захадзе.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #120911450 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads