Ватэнштэт (Зальцгітэр)
Зальцгітэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́тэнштэт (ням.: Watenstedt) — адно з 31 прадмесцяў горада Зальцгітэра ў Ніжняй Саксоніі (Германія). Да 31 сакавіка 1942 года ўваходзіў у раён Вольфенбютэль, 1 красавіка 1942 года стаў часткай агламерацыі Ватэнштэт—Зальцгітэр (23 студзеня 1951 года перайменаваны ў Зальцгітэр).
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Ватэнштэдэ (ням.: Wattenstede) згадваецца пад 1186 годам. Назва Ватэнштэт вядома з 1570 года.
З XV стагоддзя — у складзе княства Браўншвайг—Вольфенбютэль герцагства Браўншвайг—Люнебург. Пасля Першай сусветнай вайны ўключаны ў склад раёна Вольфенбютэль. 1 красавіка 1942 года разам з Зальцгітэрам утварыў новы горад Ватэнштэт—Зальцгітэр (цяпер Зальцгітэр).
У 1941—1945 гадах у ваколіцах горада дзейнічаў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Зальцгітэр—Ватэнштэт . Пасля Другой сусветнай вайны ў горадзе створаны лагер перамешчаных асоб Ватэнштэт—Імендорф.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads