Вацлаў Мікалай Радзівіл
(1880—1914) сын Вільгельма Адама Радзівіла From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вацлаў Мікалай Радзівіл (4 ліпеня 1880, Берлін — 30 лістапада 1914, Малвішкен ) — шляхціч і ваенны, капітан рэзерва 52-га драгунскага палка царскай арміі. Муж Марыі Магдалены Радзівіл.
Remove ads
Біяграфія
Пачатковую адукацыю атрымаў у езуітаў, пасля працягваў навуку ў Пажаскім корпусе ў Санкт-Пецярбургу. У 18-гадовым узросце пайшоў добраахвотнікам у войска Вялікабрытаніі, каб удзельнічаць у Другой англа-бурскай вайне (1899—1902). Падчас руска-японскай вайны апынуўся ў расійскім войску.
30 красавіка 1906 года ў Лондане ажаніўся з Марыяй Магдаленай Завішай у Баварскай каралеўскай капліцы[5]. Марыя Магдалена была на дзевятнаццаць гадоў старэйшая за яго[6]. Такая ўзроставая розніца ў шлюбе была непрыхільна сустрэта ў польскіх вышэйшых колах, што пазней паўплывала на канчатковы разрыў Мікалая з польскай грамадскасцю[6]. Пра Мікалая Радзівіла ўспамінаў знаёмы журналіст М. Паўлікоўскі:

Быў надзвычай прыгожы: ніколі ні раней ні пасля не сустракаў …мужчыны з такой дасканалай мужчынскай прыгажосцю: шырокія плечы, вузкія сцёгны, прадаўгаваты твар з арэхавымі вачамі, быццам з міндалю, і арэхавая, злёгку хвалістая бародка. Дадаць яму жабо — і быццам толькі што сышоў з партрэта шаснаццатага стагоддзя.
Арыгінальны тэкст (руск.)Был чрезвычайно красив: никогда ни ранее ни после не встречал …мужчины с такой доскональной мужской красотой: широкие плечи, узкие бедра, продолговатое лицо с ореховыми глазами, будто из миндаля, и ореховая, слегка волнистая бородка. Добавить ему жабо — и будто только что сошел с портрета шестнадцатого века[5].
Пабраўшыся шлюбам, разам з жонкай жыў у Кухцічах або ў Мінску. Тут Мікалай Радзівіл зацікавіўся збіраннем беларускага фальклору. З яго прапановы будавалася чыгуначная лінія ад маёнткаў Магдалены Радзівіл да станцыі Вярэйцы Лібава-Роменскай чыгункі, што ішла праз усю Беларусь і злучала яе з Балтыйскім морам з аднаго боку і з Украінай з другога. Такая ініцыятыва станоўча адбілася на эканоміцы рэгіёна[7]. Стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.
У 1912—1913 гадах на Балканах, дзе ў шэрагах балгарскага войска змагаецца перш супраць туркаў, пасля супраць сербаў і грэкаў. У пачатку Першай сусветнай вайны ў жніўні 1914 года ваяваў у Германіі. Праз Францыю і Італію дабраўся дамоў і адразу далучыўся да расійскай арміі. Загінуў ва Усходняй Прусіі 17 лістапада (30 лістапада) 1914 года.
Пахаванне
Цела князя было перавезена ў Кухцічы праз Мінск, дзе на яго труне быў пакладзены вянок з надпісам: «Князю Мікалаю, сыну зямлі беларускай, беларусы». А на другой стужцы: «Лёгка зямелька табе, княжэ, ў роднай забытай старонцэ»[8]. Пра гэта напіша газета «Biełarus»:
Князь М. Радзівіл, забіты на вайне, перавезены ў радавы магільнік у Нясвіжы[заўв 1]. Нябошчык быў мужам вядомай у Меншчыне грамадзянскай працаўнічкі Я. А. Княгіні Магдалены Радзівіловай, каторая лічыць сябе беларускай, за што вельмі не любяць яе польскія нарадовыя дэмакраты, каторым здаецца, што нават той беларус-каталік, каторы па-польску ніводнага слова сказаць не ўмее, ёсць тыкі не беларус, а паляк, а ў галаве іх не можа памясціцца, каб шляхціц, пан, а то яшчэ й князь ды мог быць беларусам. А тымчасам ведама нам, што і нябошчык бацька княгіні Магдалены быў усёй душой беларус і не мала папрацаваў для беларускай справы, толькі ён быў адзін у полі, ды не такія былі варункі[8].
Пахаванне адбылося 26 лістапада[9] (9 снежня) 1914 года ў Кухцічах. Службу адпраўляў беларускі каталіцкі святар а. Аляксандр Астрамовіч. У надмагільнай прамове па-беларуску ён між іншым сказаў:
Князь любіў і простую беларускую мову і прычыніўся да яе пад’ёму і да адраджэння беларускага народа… Смерць князя — гэта вялікая страта для ўдавы княгіні. Гэта страта для ўсіх людзей дваровых і ўсяго беларускага народа. У асобе нябошчыка князя беларусы трацяць шчырага абаронцу справы іх адраджэння, трацяць яго ў тым часе, калі займаецца зара новага лепшага жыцця, калі заглядае сонца і ў наша ваконца[10].
На труну князя беларуская пісьменніца Алаіза Пашкевіч усклала вянок з хвойных ветак і беларускі пояс[11].
Remove ads
Заўвагі
- Як адзначае Аляксандр Надсан, тут дапушчана відавочная памылка: Мікалая Радзівіла пахавалі не ў Нясвіжы, а ў Кухцічах
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads