Вашынгтонскі Троіцкі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вашынгтонскі Троіцкі ўніверсітэт
Remove ads

Вашынгтонскі Троіцкі ўніверсітэт або Вашынгтонскі ўніверсітэт Трыніці (англ.: Trinity Washington University) — амерыканская каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Вашынгтоне.

Хуткія факты Вашынгтонскі Троіцкі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1897 годзе манахінямі кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Панны Марыі з Намюра як жаночая вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай «Каледж Святой Тройцы» або «Трыніці-каледж». Для яго размяшчэння быў абраны раён Вашынгтона Бруклэнд, дзе ўжо знаходзіліся іншыя каталіцкія навучальныя ўстановы і дзе ён знаходзіцца і сёння. У верасні 2004 года ўстанова змяніла сваю назву на цяперашнюю.

Па стане на пачатак 2010 года ў школе навучалася 67 % афраамерыканцаў, 21 % лацінаамерыканцаў, 6 % белых і 6 % студэнтаў з-за межаў ЗША. Мужчыны складалі толькі 8 % ад агульнай колькасці ўдзельнікаў усіх праграм.

Навучанне ў 2016 годзе каштавала 22 390 даляраў за год, пры гэтым сярэдні студэнт плаціў толькі ад 1 000 да 2 000 даляраў, а астатняе паступала з федэральных і мясцовых грантаў.

Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads