Вашынгтонскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вашынгтонскі ўніверсітэт (англ.: University of Washington) — універсітэт, заснаваны ў Сіэтле ў 1861 годзе пры падтрымцы адміністрацыі штата Вашынгтон. Па колькасці студэнтаў (каля 43 тысяч) і бюджэту (3100 млн долараў, 2005) з’яўляецца найбуйнейшым на паўночным захадзе ЗША.
Універсітэцкія будынкі згрупаваныя вакол Чырвонай плошчы, на якую выходзіць неагатычная бібліятэка Сюзала. Пры ўніверсітэце дзейнічаюць мастацкая галерэя імя Хенры і музей натуральнай гісторыі імя Берка. Будаўніцтва новых будынкаў ажыццяўляецца пры падтрымцы Біла Гейтса і Пола Алена, бацькі якіх выкладалі ва ўніверсітэце.
Па стане на 2008 год 8 выпускнікоў Вашынгтонскага ўніверсітэта былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі. У акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету ён займае 16-е месца (2008). У 1961 годзе ва ўніверсітэце запрацаваў эксперыментальны ядзерны рэактар.
Remove ads
Зноскі
- 2010 NACUBO Public Endowment Market Values (англ.) (PDF)(недаступная спасылка). National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 4 студзеня 2012.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads