Ваўкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ваўкаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ваўкавічы.

Хуткія факты Ваўкавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Усушкаўскага сельсавета[1].

16 мая 1960 года да Усушкаўскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хацкавіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ваўкавічы, а сельсавет перайменаваны ў Ваўкавіцкі, у склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бахацец, Забавы, Зялёная Рошча, Мітаўё, Смолка, Сталка, Усушак, Хамянкі, Хацкавічы I, Хацкавічы II і Юшкавічы)[2]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Гарбавіцкага сельсавета вернута вёска Смолка[3], 23 снежня 2009 года — вёскі Бахацец і Хацкавічы[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1218 чалавек[5], з іх 93,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — армяне[6]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1232 чалавекі[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads