Ваўкі (фільм)
беларускі мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ваўкі́» (руск.: Волки) — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Аляксандрам Колбышавым ў 2009 годзе на кінстудыі «Беларусьфільм» па аднаіменнай аповесці А. Чакменева.[1]
Remove ads
Сюжэт
На глухую станцыю Вярыха, безнадзейна згубленую ў завейных заносах, прыбывае эшалон з асобымі зняволенымі . Скарыстаўшыся снежным буранам, адзін з этапаваных, Кірыл Палятаеў, збягае з-пад канвою. Прабіраючыся скрозь зімовы лес, Кірыл, напаўзамерзлы і знясілены, дабіраецца да роднай вёскі. Героі фільма падзяляюцца на два варожых лагера. Адны, якія ведалі Палятаева яшчэ да арышту, сутыкаюцца з праблемай маральнага выбару: загінуць, альбо паступіцца простымі чалавечымі каштоўнасцямі — любоўю, міласэрнасцю і павагай адзін да аднаго. Іншыя, выконваючы свой абавязак, ладзяць на Кірыла сапраўднае паляванне. Бабуля Ганна Захараўна, Шурка і старшыня Кузьміч ратуюць Палятаева і пры гэтым пакутуюць самі. Але вось парадокс — выратаваны ад «людзей-ваўкоў» Кірыл натыкаецца на зграю сапраўдных ваўкоў і тут ужо няма каму прыйсці да яго на дапамогу…
Remove ads
Акцёры
У галоўных ролях
У ролях
Здымачная група
- сцэнарый — Аляксандр Чакменеў, Аляксандр Колбышаў
- рэжысёр — Аляксандр Колбышаў
Зноскі
- Волки (2009) (руск.). kino-teatr.ru . Праверана 15 снежня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads