Ведрыч (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ведрыч (рака)
Remove ads

Ведрыч, Ведрач — рака ў Калінкавіцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро.

Хуткія факты Ведрыч, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 68 км. Плошча вадазбору 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.

Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Уюнішчы Калінкавіцкага раёна, упадае ў Дняпро каля вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі.

Даліна невыразная, шырыня 0,6—0,8 км. Абалона шырынёй 0,3—0,5 км, сухая, лугавая. Ад вытоку 49 км рэчышча каналізаванае, шырыня ракі ў межань 6—8 м. У абалоне меліярацыйныя каналы.

Экалогія

2 ліпеня 2009 года ў рацэ, за два кіламетры ад вёскі Ліскі Рэчыцкага раёна, быў выяўлены масавы мор рыбы. Была ўсталявана наяўнасць ядахімікатаў, якія патрапілі ў раку з палёў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, на якіх праводзілася хімічная праполка.[1]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads