Вежа Атакуле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Атакуле́ (турэцк.: Atakule) — 125-метровая камунікацыйная і абсервацыйная (аглядная) вежа ў цэнтральным раёне турэцкай сталіцы Анкары — Чанкая. Адзін з архітэктурных сімвалаў горада.
Будавалася з 1986 па 1989 гады. У верхняй секцыі вежы — адкрытая нерухомая тэраса і рэстаран «Sevilla», які абарочваецца на 360 градусаў за гадзіну. Над імі, пад самым купалам — рэстаран «Dome», а пад тэрасай — кафэ «UFO». У наземных збудаваннях размяшчаюцца гандлёвы цэнтр і некалькі аб'ектаў грамадскага харчавання.
У турэцкай мове ata азначае продак, бацька і звычайна атаясамліваецца з Атацюркам, kule азначае вежа.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вежа Атакуле
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads