Вежкі (гарадзішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вежкі — археалагічны помнік каля вёскі Вежкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад вёскі, ніжэй моста, на пойме правага берага ракі Расасенка.
Remove ads
Апісанне
Пляцоўка памерам 55×35 м, вышынёй 12-15 м над ўзроўнем ракі. Усходняя частка гарадзішча прыўзнята і каля падножжа ўзгорка злучана насыпам з карэнным правым берагам. З астатніх бакоў абкружана поймай ракі. Стромкасць схілаў 70°. Гарадзішча вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе І. А. Сербаў, у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.
Літаратура
- Гарадзішча (в. Вежкі) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 264.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads