Вексілалогія

навука аб сцягах From Wikipedia, the free encyclopedia

Вексілалогія
Remove ads

Вексілалогія, або сцягазнаўства — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сцягоў, харугваў, штандараў, вымпелаў і іншых прадметаў падобнага роду.

Thumb
Сцяг Міжнароднай федэрацыі вексілалагічных асацыяцый.

Слова вексілалогія паходзіць ад лац.: vexillum, якое, у прыватнасці, азначала сцяг рымскага легіёна.

Шырокая цікавасць да вексілалогіі з’явілася ў Амерыцы і Еўропе ў 1960-х гадах. Неўзабаве было заснавана мноства спецыялізаваных перыядычных выданняў, якія дзейнічаюць і цяпер — чэшская «Вексілалогія», амерыканскі «Сцяг-бюлетэнь», англійскі «Сцягмайстар», канадскі «Сцягскан» і іншыя. Шырокай папулярызацыі вексілалогіі паслужылі кнігі амерыканскага сцягазнаўца Уітні Сміта. Кнігі Сміта перакладзены амаль на ўсе еўрапейскія мовы.

Remove ads

Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў

Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў распрацаваны Уітні Смітам і ўхвалены Міжнароднай федэрацыяй вексілалагічных асацыяцый.

Першы шэраг прадстаўляе ўжыванне на сушы, другі — на вадзе, з падзелам на прыватны (цывільны), урадавы (дзяржаўны) і ваенны сцягі.

Больш інфармацыі Ужыванне, Прыватнае ...

З гэтых знакаў можна скласці 63 камбінацыі, найбольш ужывальныя прыведзены ў наступнай табліцы:

Больш інфармацыі Сімвал, Тэкставы запіс ...

Таксама ўжываюцца адмысловыя сімвалы для апісання іншых аспектаў выкарыстання сцяга, як напрыклад — афіцыйны статус, які бок сцяга выяўлены і падобнае:

  • Афіцыйная або дэ-юрэ версія сцяга, або пярэдні бок
  • Малюнак прапанаваны, але не прыняты афіцыйна
  • Рэканструкцыя малюнка па апісаннях
  • Зваротны бок сцяга
  • Неасноўны, але дазволены малюнак
  • Альтэрнатыўная версія сцяга
  • Версія сцяга дэ-факта
  • Двухбаковы сцяг — на розных баках розныя малюнкі
  • Пярэдні бок сцяга злева ад тронка
  • Ухвалены афіцыйна сцяг
  • Гістарычна выкарыставаны сцяг
  • Зваротны бок — адлюстраванне пярэдняга
  • Зваротны бок ідэнтычны пярэдняму
  • Невядома, што выяўлена на зваротным баку
  • Сцяг можна падвешваць вертыкальна, павярнуўшы на 90° флагшток, каб крыж заставаўся зверху злева
  • Для вертыкальнага падвешвання выкарыстоўваецца спецыяльны сцяг з павернутай выявай
  • Спосаб вертыкальнага падвешвання невядомы
  • Сцяг сіметрычны, і яго можна свабодна падвешваць вертыкальна
  • Сцяг мацуюць выключна вертыкальна
  • Сцяг не ўхвалены, не пацверджаны і не павінен выкарыстоўвацца
Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads