Веларух у Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Веларух у Беларусі — выкарыстанне ровара як утылітарнага транспарту замест аўтамабіля і аўтобуса, а таксама актывізм, накіраваны на паляпшэнне інфраструктуры для веласіпедыстаў: паніжэнне бардзюраў, стварэнне веладарожак рознага тыпу, павелічэнне колькасці велапарковак і велагаражоў[1], паляпшэнне правілаў дарожнага руху.

Развіццё
Гісторыя развіцця гарадскога веласіпеднага руху ў Беларусі пачынаецца з дарагога праекта адасобленай веладарожкі ў Мінску (2009) і працягваецца далейшымі спробамі стварыць транспартную інфраструктуру без сур’ёзных фінансавых выдаткаў, напрыклад, у выглядзе размечаных палос на ходніках[2].
Першая спроба паставіцца да развіцця гарадскога веласіпеднага руху ў Рэспубліцы Беларусь стратэгічна была прадпрынятая ў 2010 годзе, калі Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце сумесна з ДАІ Мінска распрацавалі першую канцэпцыю развіцця веларуху ў горадзе. Яе вынікам стала з’яўленне спісу вуліц, на ходніках якіх наносілася спецыяльная разметка. Акрамя таго прадугледжвалася стварэнне выдзеленай веладарожкі[3].
У 2016 годзе развіццё веларуху было закладзена ў План устойлівай гарадской мабільнасці ў Полацку і Наваполацку. Да 2017 года былі распрацаваны канцэпцыі развіцця веларуху ў Магілёве і Брэсце. Аднак у цэлым ні адзін з гарадоў не ставіўся да ровара сур’ёзна, стратэгічна, з выразным планаваннем і выкананнем запланаваных дзеянняў, стаўленне гарадскіх адміністрацый было хутчэй дэкларатыўным, без асаблівага разумення комплексу неабходных мерапрыемстваў[3].
Пасля працяглай падрыхтоўчай работы 11 студзеня 2018 года пратаколам пасяджэння пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Канцэпцыя развіцця веласіпеднага руху[4][5] (або Нацыянальная велаканцэпцыя). Гэта стала прарывам у нарматыўным рэгуляванні веласіпеднага руху[6].
У 2020 годзе неабходнасць развіваць веласіпедны рух і папулярызаваць сродкі персанальнай мабільнасці ўпершыню ўключана ў праект чарговага выдання Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь[6].
Remove ads
Статыстыка
Станам на 2020 год краіна значна саступае паказчыках трафіку ў параўнанні з еўрапейскімі гарадамі: 1% веласіпеднага трафіку ў Мінску, калі напрыклад у Берліне 12% паездак здзяйсняецца на ровары, у агламерацыі Капенгагена 50 %[7]. Па даследаванні 2020 года ў Мінску 76% веласіпедыстаў мужчынскага полу, самы папулярны тып веласіпеда — горны, 62% складаюць веласіпедысты ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў, 8% выкарыстоўваюць шлем, 44% ездзяць са святлом, 10% ездзяць на веласіпедзе круглы год, інтэнсіўнасць веларуху вырасла на 38% у параўнанні з 2019 годам; найбольшы ўплыў на інтэнсіўнасць руху веласіпедыстаў аказваюць умовы надвор’я[8].
Remove ads
Таварыства
У 2011 годзе групай актывістаў заснавана Мінскае веласіпеднае таварыства[9]. З 2015 года арганізацыя праводзіла штогадовы велапарад / велакарнавал[10][11][12][13][14][15], падчас якога на некалькі гадзін блакаваўся праезд аўтатранспарту па праспекце Пераможцаў (адна з галоўных вуліц горада). Колькасць удзельнікаў у 2019 годзе склала больш за 20 тысяч[16], колькасць рэгістрацый — каля 12 тысяч[17]. Арганізацыя некамерцыйная, большая частка дзейнасці праводзілася бясплатна (на валанцёрскіх пачатках). Таварыства дзейнічала за кошт членскіх ўзносаў, ахвяраванняў і грантаў[18]. 6 жніўня 2024 года Мінскае веласіпеднае таварыства было ліквідавана.
EuroVelo
На тэрыторыі Беларусі праходзіць частка EuroVelo — распрацаваны маршрут камфортны для веласіпедыстаў, са славутасцямі, месцамі для намётаў і гасцініцамі. Маршрут праходзіць праз Брэст, Мінск, Оршу. На кожным павароце ўстаноўлены знакі і паказальнікі, якія арыентуюць веласіпедыстаў у патрэбным кірунку. На знаках намаляваныя піктаграмы, так што яны будуць зразумелыя падарожнікам, размаўлялым на любой мове[19][20][21].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads