Вельбуждскае княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вельбуждскае княства (дэспатат) (балг.: Велбъждско княжество) — адна з дзяржаў, якая ўзнікла пасля распаду Сербскага царства ў 1371 годзе. Сваю назву атрымала ад сталіцы — г. Вельбужд (Кюстэндзіл).

Княства было размешчана паміж рэкамі Струма і Вардар (тэрыторыя сучаснай Сербіі, Балгарыі і Паўночнай Македоніі). Княствам кіравалі мясцовыя феадалы Ёван і Канстанцін Драгашы. Пасля Бітвы на Марыцы князі прызналі сюзерэнітэт Асманскай імперыі і кіравалі сваімі землямі як васалы. У 1395 годзе княства было канчаткова заваявана султанам Баязідам I .
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads