Велікамучанік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Велікамучанік
Remove ads

Велікаму́чанік (грэч. μεγαλόμαρτυρ, лац.: magnus martyr — даслоўна можна перакласці як «знатныя сведкі») — адзін з найбольш старажытных лікаў святых (нароўні з мучанікамі), якія шануюцца Царквой.

Thumb
Мучаніцтва Святога Георгія Пераможца

Гісторыя

Вылучэнне падчас фарміравання агульнацаркоўнага шанавання мучанікаў асобнай катэгорыі велікамучанікаў адбылося ў выніку ўсталявання ім як асобам знатнага паходжання асабліва ўрачыстых службаў[1]. Культ асаблівага шанавання велікамучанікаў спарадзіў узнікненне звязаных з імі народных павер'яў і шматлікіх легенд, якія ўвайшлі ў іх агіяграфію. Так, напрыклад, існуюць шматлікія версіі жыція і цудаў Георгія Пераможца[2], што ўжо ў канцы V стагоддзя прывяло да таго, што Рымскі Папа Геласій у сваім дэкрэце забараняе апакрыфічныя «Акты мучаніцтва святога Георгія» як ератычную фальсіфікацыю і адносіць Георгія да святых, якія больш вядомыя Богу, чым людзям.

Канчаткова падзел святых па ліках святасці сфарміраваўся толькі ў VII—VIII стст. К таму часу разуменне эпітэта «велікамучанік» на праваслаўным Усходзе трансфарміравалася: ён стаў успрымацца як знак асабліва цяжкіх мук (напр., Іаан Сачаўскі, які пацярпеў у XIV стагоддзі[3].). Аднак некаторыя памесныя цэрквы (у прыватнасці, Грузінская, Сербская) захавалі эпітэт «велікамучанікі» менавіта за знатнымі асобамі.

«Рудыменты» першапачатковага разумення тэрміна захаваліся ў раннехрысціянскай літаратуры (напрыклад, свяціцель Іаан Залатавуст у пахвальным слове называе велікамучаніцай антыяхійскую святую Драсіду, дачку імператара Траяна[4]), якая ў сучасным праваслаўным царкоўным календары называецца мучаніцай[5].

У сучаснай праваслаўнай свядомасці паняцце «велікамучанік» звязваецца з асабліва цяжкімі і працяглымі (у параўнанні з «проста» мучанікамі) мукамі, якія святы пацярпеў за веру[6][4].

Remove ads

Велікамучанікі ў календары Рускай Праваслаўнай Царквы

Thumb
Мучаніцтва Святой Варвары
I стагоддзе
  • Ірына Македонская († канец I — пачатак II стагоддзяў)
II стагоддзе
  • Яўстафій Плакіда († 118)
III стагоддзе
  • Меркурый Кесарыйскі († 252)
  • Марына Антыяхійская (на Захадзе Маргарыта) († 275)
  • Міна Катуанскі († 288)
  • Пракопій († 290)
  • Параскева Іканійская († III стагоддзе)
III—IV стагоддзе
  • Афанасій († III—IV стагоддзе)
IV стагоддзе
Thumb
Мукі Святой Параскевы агнём
V стагоддзе
  • Якаў Персянін († 421)
XIV стагоддзе
  • Іаан Сачаўскі († каля 13301340)
XVII стагоддзе
  • Кетэвана, царыца Кахецкая († 1624)
XVIII стагоддзе
  • Хрыса (Злата) Магленская († 1795)
Remove ads

Зноскі

  1. Великомученик(недаступная спасылка)
  2. Георгий, святой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  3. Игум. Андроник (Трубачёв). Великомученики // Православная энциклопедия. М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2004. — Т. VII. — С. 515-516. — 752 с. 39 000 экз. ISBN 5-89572-010-2.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads