Велікаусцюжскі раён

муніцыпальны раён у Валагодскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Велікаусцюжскі раёнmap
Remove ads

Велікау́сцюжскі раён (руск.: Великоустюгский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Вялікі Усцюг, які размешчаны за 450 км ад Волагды.

Хуткія факты Велікаусцюжскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Велікаусцюжскі раён мяжуе з Нюксенскім і Кічменгска-Гарадзецкім раёнамі, а таксама з Архангельскай і Кіраўскай абласцямі. Плошча раёна складае 7 720 км².

Гісторыя

Вялікі Усцюг заснаваны ў 1147 годзе выхадцамі з Растова-Суздальскага княства ў месцы зліцця рэк Сухана і Юг. У XVI стагоддзі Усцюг, размешчаны на скрыжаванні сухаземных дарог, якія ідуць на Урал і ў Сібір, з рачнымі, якія вялі ў Еўропу праз Дзвіну і Белае мора стаў важным гандлёвым вузлом. У час росквіту заможныя ўсцюжскія купцы ўзводзілі і ўпрыгожвалі шматлікія цэрквы, будавалі каменныя дамы. Велікаусцюжскі раён быў утвораны 19 чэрвеня 1924 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 54 616 чалавек. Дзякуючы гэтаму раён з’яўляецца самым населеным у вобласці.

Зноскі

  1. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26842998'></a>
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26842998'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads