Паўночная Дзвіна
рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўно́чная Дзвіна́ (руск.: Се́верная Двина́) — рака на поўначы Еўрапейскай частк Расіі. Даўжыня 744 км.
Remove ads
Назва
Участак Паўночнай Дзвіны ад зліцця Суханы і Юга да ўпадзення Вычагды (каля горада Котлас) мае назву Малая Паўночная Дзвіна, участак ад Котласа і да вусця — Вялікая Паўночная Дзвіна.
Гідраграфія
Утвараецца зліццём рэк Сухана і Юг (каля горада Вялікі Усцюг у Валагодскай вобласці). Далей цячэ на поўнач, у Архангельскую вобласць. Каля горада Котлас зліваецца з Вычагдай, пасля чаго паварочвае на паўночны захад, а затым паступова на поўнач. Амаль на самім поўначы зліваецца з Пінегай. Дэльта плошчай каля 900 км² пачынаецца ад Навадзвінска. Каля Архангельска і Северадзвінска ўпадае ў Дзвінскую губу Белага мора.
Асноўныя прытокі: Вычагда, Пінега, Вага, Ваеньга. Злучаная праз раку Сухана, возера Кубенскае і інш. з Волга-Балтыйскім водным шляхам (Паўночна-Дзвінская водная сістэма), праз раку Пінега з ракой Кулой.
Уплыў марскіх прыліваў да вусця р. Пінега. Ледастаў ад канца кастрычніка — пачатку лістапада да пачатку мая.
Remove ads
На рацэ
У вярхоўях Паўночнай Дзвіны размешчаныя гарады Вялікі Усцюг, Котлас, Сальвычагодск; паблізу вусця — Навадзвінск, Архангельск, Северадзвінск. Суднаходная на ўсім працягу.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
