Веліста (сяло)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Веліста[1] (руск.: Велисто) — сяло ў Духаўшчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прачысценскага сельскага паселішча.
Remove ads
Назва
Назва вёскі Веліста паходзіць ад назвы возера Веліста, ля якога вёска знаходзіцца. Азёрная назва — балцкага паходжання.
Гідранімічны корань Vel- на Верхнім Падзвінні таксама ў балцкіх назвах рэк Вяліжа (> Вяліжка), ракі Веляса. Балцкія гідранімічныя адпаведнікі — літоўскія Veliuona, Velionė, Vel-upys, Vėlys, латышскія Vel-upīte, Vell-ezers[2].
У назве Веліста корань Vel- пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -st-. Ён таксама ў балцкіх назвах возера Абстэрна (Ab-ist-, -rn-), сожскай ракі Гарыста, дзесенскай ракі Судасць. Гэты пашыральнік вядомы ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (gyv-as «жывы» — gyv-asta «жыццё»)[3]. Ён жа ў назве прытоку волжскай Вазузы ракі Лебасціна (< *Lebasta, ад літ. lebti «рабіцца вялым»), якая цячэ недалёка на ўсходзе ад возера Веліста.
Паблізу возера Веліста таксама возера Тумерта, назва якога ўтвораная ад кораня Tum- (літ. tumti «гусцець») і пашыральніка -rt-.
Remove ads
Гісторыя
У гады Вялікай Айчыннай вайны сяло было пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе.[4]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads