Веліхава
возера ў Маларыцкім раёне Брэсцкай воласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́ліхава — возера ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, часткова на тэрыторыі Украіны, за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Маларыта, за 6,3 км на ўсход ад вёскі Сушытніца, у басейне ракі Прыпяць[2].
Плошча паверхні 0,125 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км[3]. На ўсходзе акружана шырокай забалочанай поймай, да якой прылягае вялікі балоцісты луг. На поўдні каналам злучаны з сістэмай меліярацыйных каналаў.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads